Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. В Беларуси выросли ставки утилизационного сбора
  2. Назван самый привлекательный город для туризма в Беларуси — и это не областной центр или Минск
  3. Этого классика беларусской литературы расстреляли в 45 лет, но он успел сделать столько, сколько удалось немногим. Вот о ком речь
  4. «Бюро»: Дмитрий Басков расширяет бизнес — подробности
  5. В районе минского мотовелозавода снесут «малоценную застройку», жильцы уже отселены. Что там построят
  6. На четверг объявили оранжевый уровень опасности
  7. Трех беларусов будут судить за измену государству
  8. «Как бы они на меня сегодня ни обиделись». Лукашенко потребовал ужесточать подготовку водителей
  9. Ввели валютное ограничение для населения
  10. После жалоб преподавателя руководство БГУИР опубликовало данные по зарплате в учебном заведении
  11. Бывшая политзаключенная Наталья Левая, которую освободили из колонии на последних месяцах беременности, родила ребенка


Грамадзяне Беларусі маюць унікальную магчымасць узяць удзел у трох вядомых міжнародных праграмах, што фінансуюцца Урадам ЗША: Hubert H. Humphrey Fellowship, Fulbright Foreign StudentProgram і Fulbright Faculty Development Program. Усе праграмы забяспечваюць поўнае фінансаванне выдаткаў і спрыяюць развіццю прафесійнага патэнцыялу, акадэмічных ведаў і міжнародных сувязей. Тэрмін падачы заявак на ўсе праграмы — 10 жніўня 2025 года, 23:59 (UTC+3).

Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS

Праграма стыпендый Хюберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)

Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак з лідарскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі і ўдзельніцы распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

Падыходзіць для спецыялістаў у галінах: дзяржаўнай палітыкі, эканомікі, правоў чалавека, журналістыкі, аховы здароўя, экалогіі, адукацыі ды інш.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу;
  • добры ўзровень англійскай;
  • лідарскі патэнцыял.

Падрабязней: Hubert H. Humphrey Fellowship Program — AC Belarus.

Праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ (FFDP)

Семестравая прафесійная стажыроўка для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ без атрымання ступені. Праграма дае магчымасць распрацаваць новыя курсы, палепшыць методыкі выкладання, правесці даследаванні і наладзіць акадэмічныя сувязі.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • з’яўляцца выкладчыкам ці выкладчыцай установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
  • досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі;
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Faculty Development Program (FFDP) — AC Belarus.

Праграма Fulbright Foreign Student для замежных студэнтаў і студэнтак (FFSP)

FFSP дазваляе атрымаць ступень магістра ў ЗША ў галінах міжнародных адносін, адукацыі, права, экалагічнай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, журналістыкі, аховы здароўя ды інш.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Foreign Student Program (FFSP) — AC Belarus.

Умовы ўдзелу і фінансаванне

Усе праграмы цалкам фінансуюцца і ўключаюць:

  • навучанне або стажыроўку;
  • аплату авіяпералётаў;
  • штомесячную стыпендыю;
  • медыцынскую страхоўку;
  • падтрымку ў візавых працэдурах;
  • візавую падтрымку для сям’і на працягу праграмы.

Роўны доступ

Удзел у праграмах магчымы для ўсіх грамадзян і грамадзянак Беларусі, незалежна ад месца жыхарства. Усе канкурсанты і канкурсанткі маюць роўныя правы, незалежна ад расы, полу, мовы, рэлігіі ці іншых прыкмет.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belarus@americancouncils.org.

Падпісвайцеся на наш інстаграм-акаўнт.