Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Буду вымушаны прасіць у Аляксандра Рыгоравіча застацца». Што за еўрапейскі палітык пачаў нахвальваць Беларусь на дзяржТБ
  2. Дык вызвалены ці не? У гісторыі з «памілаваннем» Мікалая Статкевіча ўсплываюць усё новыя супярэчлівыя падрабязнасці
  3. Оппозиция разгромно побеждает на выборах в Венгрии. Путин потерял главного союзника в ЕС
  4. Лукашэнка павіншаваў кіраўніка венгерскай апазіцыі з перамогай на выбарах — чаго пажадаў
  5. Два чалавекі загінулі пасля падзення мотадэльтаплана ў Мінскім раёне. На месцы працуюць следчыя
  6. Статкевіч расказаў, якія абмежаванні вызначылі яму ўлады. Адно з іх вас дакладна здзівіць
  7. Дырэктарам самага папулярнага тэатра Беларусі прызначылі экс-міліцыянта і былога ахоўніка
  8. Черный апрель. Советская военная биолаборатория устроила эпидемию и убила десятки людей, это скрывали 13 лет — рассказываем
  9. Бывший серый кардинал Лукашенко занимается бизнесом — его дети тоже открыли свои дела. Рассказываем какие
  10. Самае хуткае падзенне даляра сёлета: як моцна ён патаннее? Прагноз курсаў валют
  11. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.